Кветнік духоўны: мудрасць у кожным слове

  • За адзін дзень нельга змяніць жыццё, але за адзін дзень можна змяніць думкі, якія назаўжды зменяць тваё жыццё.
  • Не стрымлівай слова, калі яно можа дапамагчы.
  • Абяцанне без выканання ўсё адно, што добрае дрэва без пладоў.
  • Жыццё – гэта занадта вялікі дар, каб марнаваць яго не на тыя справы і не на тых людзей.
  • Сапраўдная мудрасць не ў тым, каб гаварыць больш разумна за іншых, а ў тым, каб жыць у згодзе з тым, што кажаш.
  • Уверх варта падымацца зусім не для таго, каб пляваць на ўсіх з вышыні, а для таго, каб убачыць як мага больш тых, хто мае патрэбу ў дапамозе.
  • Толькі той заўсёды на вышыні, хто не апускаецца да нізасці.
  • Не пакажаш сонца таму, чый погляд скіраваны да зямлі. Не ўбачыць той зорак, хто галавы падымаць не жадае.
  • Калі вочы скіраваны ў неба, у іх адлюстроўваецца неба. Калі глядзяць на балота – адлюстроўваецца балота. Наша воля і выбар у тым, куды погляд звярнуць.
  • Звычайна, тыя, каму патрэбны нашы апраўданні, іх не вартыя, а тыя, хто варты іх, не мае ў іх патрэбы.
  • У духоўным жыцці нельга стаяць на месцы. Яно нагадвае раку. Калі не плыць супраць плыні, непазбежна зносіць уніз. Калі не рухаешся ўверх, спаўзаеш уніз.
  • Ліць званы і залаціць купалы храмаў – добра, але гэта яшчэ далёка ад любові. Будаваць храмы і ўзводзіць манастыры – яшчэ лепш, і гэта ўжо недалёка ад любові. Суцяшаць дзяцей, старых, хворых і зняволеных – гэта вельмі блізка да сапраўднай любові. Дапамагаць ўсё жыццё хаця б аднаму чалавеку, які пакутуе, – гэта і ёсць сапраўдная любоў.
  • Спрабуй рабіць кожнаму чалавеку любое дабро калі толькі можаш, не думаючы пра тое, ацэніць ці не ацэніць чалавек яго, будзе ці не будзе табе ўдзячным.

      •Калі даць Богу быць гаспадаром у доме, дом становіцца раем.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.