В Малоритском районе скоростной интернет проведут и в маленькие деревни

Словы “інтэрнэт”, “інтэрактыўнае тэлебачанне”, “скайп”  трывала ўвайшлі ў наша жыццё. Сёння ні адзін чалавек не можа абысціся без паслуг сувязі: усе мы глядзім телевізары, слухаем радыё, размаўляем па тэлефоне, карыстаемся сусветнай павуцінай.

Маларыцкі вузел элект­расувязі, які на працягу апошніх гадоў узначальвае Анатоль Клюнчык, аказвае шы­рокі спектр паслуг. Сярод іх можна вызначыць тры асноўныя накірункі – тэлефанія, ін­тэрнэт і тэлебачанне. Сувязісты ідуць у нагу з часам. Пастаянна ўкараняюць інавацыйныя тэхналогіі, займаюцца мадэрнізацыяй сетак элект­расувязі.

Андрэй Цяліпка выконвае пра­фі­­лактычныя рабо­ты на аб­­ста­­ляванні элект­расувязі.

Калектыў Маларыцкага вузла электрасувязі, які складаецца з 41 спе­цыяліста,  абслугоўвае звыш 24 тысяч абанен­таў. Адзін з вопытных работнікаў падраздзялення – Андрэй Цяліпка, які працуе электраманцёрам больш за дваццаць гадоў. Андрэй Рыгоравіч заўсёды якасна і аператыўна ліквідуе непаладкі, звязаныя з работай тэлефона, ін­тэрнэту або трансляцыяй інтэрактыўнага тэлебачання. Дарэчы, Андрэй Цяліпка занесены на Дошку гонару абласнога аддзялення “Белтэлекама”.

Як расказаў начальнік падраздзялення Анатоль Клюнчык, у раёне налічваецца больш за 11 тысяч абанентаў тэлефоннай сувязі, больш за 6 тысяч чалавек карыстаецца ByFly і каля 6 тысяч – ZALA. Тэлефанізацыяй ахоплены ўсе населеныя пункты раёна, а вось выхад у сусветную павуціну маюць толькі жыхары горада і буйных вёсак.

— У гэтым напрамку вядзецца актыўная работа, — гаворыць Анатоль Герасімавіч. – Сёлета ў трэцім квартале валаконна-аптычныя тэхналогіі плануем правесці ў невялікую вёску Дрочава, дзе пражываюць 172 жыхары. Летась падключылі Горы. Па адносна новай тэхналогіі GPON за мінулы год і некалькі месяцаў гэтага года падключылі 1500 аба­нентаў у горадзе,  плануем правесці валаконна-аптычныя лініі яшчэ да 1700 кватэр.

Карыстаецца папулярнасцю ў маларытчан і такая паслуга,  як “Разумны дом”. У планах Анатоля Клюнчыка – далейшая мадэрнізацыя і развіццё электрасувязі раёна. У перспектыве замена медных ліній на валакно. Дарэчы,  усяго на балансе падраздзялення знаходзіцца 3 тысячы 91 кіламетр кабельных ліній і 41 кіламетр валаконна-аптычных. У наступным годзе новыя тэхналогіі прыйдуць і ў дамы жыхароў такіх маленькіх вёсак,  як Новае Раматова, Старое Раматова,  Вужова і Заазёрная.

Кацярына Яцушкевіч.

В Малоритском районе скоростной интернет проведут и в маленькие деревни: 1 комментарий

  • 20.11.2018 в 12:32 дп
    Permalink

    Зачем так заявлять? Вы в центре Малориты не везде оптоволокно провели.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!