«Дзеці планеты» з Маларыты

Восем юных вакалістаў, удзельнікаў студыі “ Musiс Boom”, а гэта Марыя Ефлакова, Вераніка Коцелева, Арсеній Галоўчык, Марына Караткевіч, Насця Алесік, Ліза Бурда, Аляксандра Васільева і Яна Філановіч, ра­зам са сваім кіраўніком Вікторыяй Ляўчук прынялі ўдзел у ІІІ Міжнародным фестывалі-конкурсе “Дзеці планеты”.

Выступленне кожнага выканаўцы было цікавым і ўражваючым. Дыпломам ІІ ступені  адзначана выканаўчае майстэрства Анастасіі Алесік. А   Арсеній Галоўчык атрымаў дыплом І ступені. Між іншым, Арсеній нядаўна ўдзельнічаў у кастынгу прадзюсарскага цэнтра “Uzari Production”, які праводзіў у розных абласных гарадах Беларусі адбор таленавітых вакалістаў для падрыхтоўкі да ўдзелу ў конкурсах і фестывалях, у тым ліку да Нацыянальнага адбору  Міжнароднага конкурсу песні “Дзіцячае Еўрабачанне 2018”. Выступленне Арсенія Галоўчыка заслужыла ўвагу прадзюсараў,  і юны вакаліст у ліку лепшых быў запрошаны ў Мінск для ўдзелу ў занятках Цэнтра.

Святлана МАКСІМУК.

НА ЗДЫМКУ: юныя вакалісты з Маларытчыны.

Фота Вікторыі Ляўчук.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.