Чарговыя дасягненні выхаванцаў і выкладчыкаў Маларыцкай ДШІ

Ураджайным на творчыя перамогі стаў канец красавіка-пачатак мая для вучняў Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў. Адразу васьмю ўзнагародамі папоўнілася скарбонка іх дасягненняў.

Выніковым стаў удзел у ІV міжнародным конкурсе-фестывалі “Дарогамі па­мяці. Дарогамі міру – парад мастацтваў. Дыпломамі  лаўрэата І ступені ў на­мінацыі “Выяўленчае мастацтва” (жывапіс) узнанароджаны Алена Лямачка, (настаўнік Інэса Гаўрылюк) і Таццяна Логінава (нас­таўнік Жанна Крывенка), Дыпломам лаўрэата ІІ сту­пені – Дзмітрый Са­ма­сюк (настаўнік Лілія Русавук). У гэтым жа кон­курсе ў намінацыі “Інструментальнае выка­нанне” (фартэпіяна) Дыпломам лаўрэата І сту­пені адзначана выступленне Маргарыты Федарук, а Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені – Соф’і Міранюк, вуч­няў Маргарыты Рэян­товіч.

Удала выступілі вучні Вольгі Краско ў ІІІ між­на­родным фестывалі-кон­курсе дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Дзеці Планеты”. Лізавета Патапчук у намінацыі “Тэатральнае мастацтва” атрымала Дыплом лаўрэата І ступені, а Вераніка Крэйдзіч у гэтым жа конкурсе стала дыпламантам І ступені.

Ансамбль “Кураж” у скла­дзе Таццяны Курдзюк, Аксаны Стасюк і Расціслава Ярмалюка заняў І месца ў намінацыі “Ансамбль народных інструментаў” у рэгіянальным свяце-конкурсе інструментальнай музыкі “Музычны калейдаскоп” (настаўнік Вікторыя Багданава).

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!