Бабровая дзялянка

Пра тое, што  ва ўрочышчы “Чапілетуха”, якое  знаходзіцца за Лазкамі, з’явіліся бабры, “раёнка”  пісала прыкладна паўтара года назад. Тады было заўважана, што ў адной шырокай меліярацыйнай канаве, якая густа парасла дрэвамі па берагах, пасялілася хутчэй за ўсё адна сям’я. Нядаўна, праходзячы непадалёку, зноў наведаўся на знаёмае месца. Бабровая плаціна была на тым жа месцы. Толькі яна стала больш шырокай і высокай. Давялося ўбачыць 2 выдатна замаскіраваныя хаткі жывёлін. А вось па-майстэрску паваленыя дрэвы ўжо знаходзяцца прыкладна на адлегласці  аднаго  кіламетра, а не ста метраў, як было раней. Быццам бы цэлая дзялянка высечанага лесу.
Хацелася ўбачыць чатырохлапых інжынераў за працай на свае вочы, зняць на фотакамеру. Выбраўшы наводдаль зручнае месца, надвячоркам у чаканні патраціў час. Аднак мае спадзяванні не збыліся. Ні адзін бабёр са сваёй хаткі так і не вылез. Ці то час быў не той, ці то бабры адпачывалі пасля цяжкай працы.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: бабру па зубах дрэва любой таўшчыні.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

One thought on “Бабровая дзялянка

  • 18.05.2011 в 11:08 пп
    Permalink

    Уважаемый Мікалай Навумчык,разве они появились вчера?Такое впечатление,что у Вас в редакции закончилась фантазия.Еду на велосипеде,что вижу о том и пишу?!Прошлись бы по городу,поспрашивали у жителей довольны ли они жизнью после 19 декабря 2010 г.Слабо?

Добавить комментарий