Для здаровай сям’і

Да Дня сям’і на Маларытчыне былі прымеркаваны многія мерапрыемствы. Напрыклад, у раённай дзіцячай бібліятэцы прайшоў традыцыйны конкурс “Мама, тата, я — сям’я, якая чытае”. Удзел у ім прынялі дзеці і бацькі, што сябруюць з кнігаю. Цікавыя конкурсныя пытанні і заданні падрыхтавала на літаратурныя тэмы Таццяна Крысіна, намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі, якая і правяла мерапрыемства. У выніку ўпартай барацьбы перамагла каманда дзяцей. Яны былі ўзнагароджаны прызамі.
У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча чытачоў з урачамі Маларыцкай ЦРБ Таісай Чуйко, акушэрам-гінеколагам, і Таццянай Галавей, оталарынголагам. У ходзе гутаркі ўвага акцэнтавалася на пытаннях здароўя, узаемаадносін у сям’і, праблемах выхавання.
— Гэта ў нас не разавае мерапрыемства, — кажа Вольга Га­дзецкая, вядучая сустрэчы. – Пытанням  стану здароўя нашых чытачоў мы ўдзяляем вялікую ўвагу. У ЦБС многа робіцца ў гэтым накірунку. Выставы кніг, круглыя сталы, сустрэчы на медыцынскія тэмы і тэмы аховы здароўя арганізуем пастаянна ў чытальнай зале бібліятэкі.
На здымку:  у час правядзення Дня сям’і ў ЦБС.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!