Путь становления СПК “Доропеевичи”: после войны — убийство администрации и пособники нацистов в руководстве

СВК «Дарапеевічы» – гаспадарка, шырока вядомая сваімі поспехамі не толькі ў раёне, але і ў рэспубліцы. Але цяпер мала хто ведае, як калісьці ў Дарапеевічах ствараўся калгас, які называўся спачатку “Новы шлях”, затым “17 Верасня”.

Фото носит иллюстрационный характер

Агітацыя сялян пачалася 70 гадоў таму назад – летам 1948 года. Па адміністрацыйнаму дзяленню вёска тады была ў складзе Дывінскага раёна, які цяпер увогуле не існуе. Амаль год упаўнаважаныя райвыканкама вялі агітацыйную работу сярод сялян, перш чым пачалі паступаць першыя заявы. Іх падавалі ў асноўным тыя, хто жыў у беднаце і разлічваў палепшыць сваё матэрыяльнае становішча. Гэта быў час, калі ў навакольных лясах яшчэ хаваліся банды, якія ў нас называлі “бульбашамі”, і яны адкрыта пагражалі тым, хто збіраўся жыць па-новаму.

Першы старшыня калгаса “17 Верасня” Іван Швайко

Першым старшынёй калгаса абралі мясцовага жыхара Івана Швайко. Але яго старшынёўскі перыяд быў зусім нядоўгім. Восенню 1949 года ў яго нарадзілася дачка. На 21 верасня вырашылі зрабіць хрэсьбіны, запрасілі гасцей. Вечарам перад урачыстасцю да аднаго з жыхароў вёскі прыйшло некалькі мужчын. Прадставіліся работнікамі Дывінскага райвыканкама, сказалі, што старшыня калгаса запрасіў іх на свята, але яны не ведаюць, дзе ён жыве. Нічога не падазраючы, вясковец павёў “гасцей” да дома старшыні. Калі на стук у дзверы выйшаў гаспадар, “госці” расстралялі яго прама на парозе.

Калгас застаўся без стар­шыні, праважаты атрымаў 25 гадоў турмы.

Праз кароткі час быў забіты жыхар Дарапеевіч Філімон Карэнька, які працаваў старшынёй Чарнянскага сельсавета. Затым такі ж лёс напаткаў і рахункавода сельсавета Івана Лісковіча.

Паўстала пытанне: хто ўзна­чаліць калгас? Ніхто з мясцовых не згаджаўся. Тады прапанавалі пасаду прышламу чалавеку, які ў канцы вайны з’явіўся ў Дарапеевічах. Гаварыў ён на чыстай беларускай мове, расказваў, што яго вёску разам з жыхарамі спалілі немцы, а яго самога за сувязь з партызанамі доўга катавалі, але яму ўдалося ўцячы. Ён заўжды актыўна агітаваў за новыя парадкі на вёсцы і, калі атрымаў прапанову стаць старшынёй,  ахвотна згадзіўся.

…На гэтым месцы мне б хацелася парушыць пас­лядоўнасць расказу і звярнуцца да фотаздымка 80-х гадоў,  на якім былы старшыня Іван Кавалеўскі ўручае пасведчанне “Заслужаны калгаснік” ветэрану працы Мікалаю Раманюку. Такія пасведчанні тады ўручаліся лепшым з лепшых.

Старшыня калгаса Іван Кавалеўскі ўручае пасведчанне “Заслужаны калгаснік” Мікалаю Раманюку

…2000 год. Летам на світанку ў акно да Мікалая Раманюка пастукалі. Жаночы голас прагаварыў: “Колечка, дапамажы. Мой стары ўначы памёр, абмыць, апрануць яго трэба. “Зараз прыйду”, – адказаў Мікалай і пачаў збірацца. У хаце каля нябожчыка ўжо сядзелі жанчыны. Мікалай перахрысціўся, прагаварыў над нябожчыкам малітву і заняўся сваёй справай. Жанчыны, дапамагаючы яму, ціха шапталіся. А адна не вытрымала і заўважыла: “Колечка, ці ж ты думаў калісьці, што бу­дзешь апранаць на той свет чалавека, які так здзекаваўся з цябе?”. Мікалай ціха прагаварыў: “Я яму не суддзя,  хай Бог яго судзіць, навошта былое ўспамінаць”. Але седзячы ля труны, Мікалай не мог пазбавіцца ад успамінаў. Гэты чалавек, стаўшы старшынёй калгаса пасля забойства Івана Швайко, развярнуў такую дзейнасць, што нікому міласці не было. Мікалай тады катэгарычна адмаўляўся ўступаць у калгас. Аднойчы да яго ў хату прыйшлі старшыня і ўпаўнаважаныя. Двое ўзялі яго за рукі, пасадзілі ля стала, на які паклалі гатовую заяву для ўступлення ў калгас і загадалі падпісаць. Ён адмовіўся, тады старшыня выняў з кішэні абцугі, здушыў імі яго пераносіцу і сказаў: “Не падпішаш – раздушу”. Было вельмі балюча,  Мікала разумеў, што іншага выйсця няма, і падпісаў, назваўшы старшыню фашыстам. Той усміхнуўся і паабяцаў, што за такую абразу абавязкова адпомсціць. Так яно і было. Мікалая пасылалі на самыя цяжкія работы, менш чым іншым налічвалі працадзён, забралі з гаспадаркі каня, карову, інвентар. Мікалай цярпеў і стараўся працаваць так, як вучыў яго бацька, заўжды заўважаючы: “Зямлю не падманеш. Як будзеш працаваць на ёй, так будзеш і мець”.

Але ўсім здзекам канец надышоў нечакана. Была ў старшыні слабасць да дармовай выпіўкі. У каго б у вёсцы ні была якая ўрачыстасць, старшыня выпадкова “трапляў” туды. Аднойчы ў Дарапеевічах гулялі вяселле. Мясцовы хлопец браў сабе жонку з Магілёўскай вобласці. У Дарапеевічы прыехалі родныя нявесты. Вечарам на вяселле зайшоў старшыня. Якое ж было здзіўленне гасцей, калі яны пазналі свайго аднавяскоўца, які ў час вайны служыў у нямецкай паліцыі і быў вінаваты ў смерці многіх людзей.  У тую ж ноч яго забралі, вярнуўся ён праз 15 гадоў. На радзіму ехаць баяўся, яго палохалі думкі аб самасу­дзе аднавяскоўцаў. Так і жыў у Дарапеевічах. І памёр тут…

Але час вярнуцца да далейшай гісторыі калгаса. Пасля таго, як раскрылася праўда са старшынёй, паўстала пытанне аб выбарах новага кіраўніка. І зноў з мясцовых ніхто не згаджаўся. Пасаду прапанавалі чалавеку, які пасля вайны з’явіўся ў нашых краях з сям’ёй.Да гэтага ён нядоўгі час працаваў старшынёй Чарнянскага сельсавета, затым быў звольнены. І ён таксама старшынёй у Дарапеевіцкую гаспадарку пайшоў ахвотна.

Праз няпоўныя два гады быў арыштаваны. Аказалася, што гэты чалавек ужо два гады знаходзіўся ва ўсесаюзным вышуку. У час вайны закончыў нямецкую разведшколу і служыў у нямецкай разведцы.

А вось чацвёртага старшыню калгаса – Дзмітрыя Пятровіча Міронава – старажылы ўспамінаюць з вялікай павагай і пашанай. Ён быў з кагорты трыццацітысячнікаў, якіх у 50-ыя гады партыя накіравала на падтрымку сельскай гаспадаркі. Дзмітрый Пятровіч прыехаў з Расіі са сваёй сям’ёй, пабудаваў дом, пасля выхаду на пенсію працаваў настаўнікам гісторыі ў Дарапеевіцкай школе.

Ішлі гады, мяняліся стар­шыні калгаса. Да Дарапеевіч далучылі Вялікі і Малы Паўлопаль, Заор’е. Далі новую назву – “17 Верасня”. Па­ступова калгас набіраў моц, але ў перадавіках ніколі не быў. На той момант,  калі на пасаду старшыні абралі Васіля Юхімука, гаспадарка амаль па ўсіх паказчыках займала апошнія месцы ў раёне.

Анатоль ДЗЯМЯНКА,

 в. Дарапеевічы.

Ад рэдакцыі: Амаль 30 гадоў Васіль Фядосавіч Юхімук стаіць у руля СВК “Дарапеевічы”. Сельгаспрад­прыемства дына­мічна разві­валася і выйшла ў лік лепшых. Тут ведаюць, як трэба працаваць і дабівацца вынікаў.

Поделиться:
  •  
  • 17
  •  
  •  
  •  
  •  

3 thoughts on “Путь становления СПК “Доропеевичи”: после войны — убийство администрации и пособники нацистов в руководстве

  • 16.06.2018 в 8:34 дп
    Permalink

    Было бы интересно читать такие статьи на страницах газеты. В истории района есть много событий и людей, которые нам неизвестны, но сделали свой вклад в становление района и города.

  • 16.06.2018 в 11:37 дп
    Permalink

    Такие материалы и размещаются, в первую очередь, на страницах газеты. Читателей ждёт очень много интересного по истории района

  • 19.06.2018 в 2:09 пп
    Permalink

    История района уникальна. Не всё документировалось, или просто формальные сухие факты. Многих свидетелей уже к сожалению с нами нет.

Добавить комментарий