Завершается строительство дороги на Пожежин (Малоритский район)

 

Актыўнымі тэмпамі вя­дзецца будаўніцтва да­рогі на Пажэжын. Каля 10 адзінак тэхнікі Маларыцкага ДРБУ-179 задзейнічана на ўзвя­дзенні важнага і неабходнага аб’екта. Будаўнічыя работы рас­пачаліся ў па­чатку мая гэтага года.

Як паведаміў галоўны інжынер прадпрыемства Алег Нячай, праектна-каштарысная вартасць аб’екта – 438 тысяч 665 рублёў. Грошы выдаткоўваюцца з абласнога бюджэту. Асфальтабетоннае пакрыццё пакладзена на ўчастку больш за семсот метраў. Усяго плануецца заасфальтаваць 1 кіламетр 170 метраў былой гравійкі. Асфальт уласнай вытворчасці дарожнікі кладуць у два пласты. Па словах галоўнага інжынера, запланавана пакласці 2300 тон асфальту, з якога 1300 тон ужо выкарыстаны на будаўніцтва дарогі. Варта адзначыць, што на ёй прадугледжана і веласіпедна-пешаходная дарожка.

Як сказаў Алег Фёдаравіч, аб’ект у эксплуатацыю будзе здадзены да канца чэрвеня. 

Кацярына Яцушкевіч.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.