ПРАВЕРЫЎ ВЕДЫ “КАЛАСОК”

Згадзіцеся. у кожнага вучня ёсць свой любімы школьны прадмет. Нехта гадзінамі гатовы сядзець за рашэннем матэматычных ураўненняў і задач, другі з настойлівасцю вывучае камп’ютарныя праграмы, трэці шмат часу аддае пошуку цікавых гістарычных звестак, чацвёрты праводзіць дома хімічныя вопыты. Для вучаніцы 7 “А” класа СШ № 1 Яны Пархомавай любімы ўрок – геаграфія. Яна ўважліва слухае цікавую інфармацыю, якую ўмела падае вучням на  кожным ўроку настаўніца Людміла Віктараўна Бурштын, ды і сама імкнецца адшукаць нешта новае пра гарады і краіны, клімат і багацці зямлі. Удзел у рэспубліканскім прыродазнаўчым конкурсе “Каласок” стаў для Яны не толькі праверкай яе эрудыцыі па тэмах “Вынаходніцтвы ў навуцы і тэхніцы”, “Патэнты прыроды” і “Геаграфічныя адкрыцці”, але і пацвярджэннем таго, што дзяўчынка сабрала немалы багаж геаграфічных ведаў.
Вынік конкурсу парадаваў і саму Яну, і яе настаўнікаў. Сярод 8 тысяч удзельнікаў конкурсу дзяўчынка заняла 39 месца ў рэспубліцы, сёмае – у вобласці, першае – у раёне.
Між іншым, Яна – выдатніца не толькі ў геаграфіі. Дапытлівая і працавітая, яна шмат увагі надае ўсім школьным прадметам, асабліва любіць урокі замежнай мовы. Дзяўчынка марыць пабываць калі-небудзь у Англіі. І калі гэтая мара здзейсніцца, веды па геаграфіі і англійскай мове, якія старанна назапашвае яна ў школе, ёй вельмі дапамогуць.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: вучаніца 7”А” класа СШ № 1 Яна Пархомава.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий