«По зову сердца» Кто безвозмездно сдаёт кровь в Малоритском районе?

З кожным годам неабыякавых да лёсу іншых людзей становіцца больш. Многія маларытчане з ахвотай адклікаюцца і прымаюць удзел у акцыях па бязвыплатнай здачы крыві, разумеючы ўсю важнасць гэтай высакароднай справы. Згодна са статыстыкай, кожнаму 3-4-му чалавеку ў свеце хоць раз у жыцці патрабуецца пераліванне крыві. Сёння ў многіх краінах донарства ў асноўным існуе на бязвыплатнай аснове. 

Як адзначыў галоўны санітарны ўрач Маларыцкага раёна Уладзімір Кляцко, колькасць дона­раў, якія на бязвыплатнай аснове жадаюць здаць сваю кроў і тым самым выратаваць жыц­цё другога чалавека, павялічваецца, што, безумоўна, не можа не радаваць. Напрыклад, у Маларыцкім раёне былі арганізаваны 2 акцыі па бязвыплатнай здачы крыві, падчас якіх праведзена 55 кроваздач. Актыўны ўдзел прынялі работнікі сістэмы аховы здароўя – 21 чалавек, адукацыі – 14, ААТ “Маларыцкі кансервава­гароднінасушыльны камбінат” – 10 донараў, 10 супрацоўнікаў раённай ветэрынарнай лячэбніцы.

Уладзімір Кляцко вы­казаў вялікую ўдзячнасць усім маларытчанам, хто не застаўся абыякавым да чужога лёсу, і спа­дзяецца на далейшае супрацоўніцтва.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!