Работники Малоритского лесхоза показали класс и на республиканском уровне

Заваяваўшы прызавое месца ў летняй абласной спартакіядзе работнікаў лясной гаспадаркі, прадстаўнікі каманды Маларыцкага лясгаса ўвайшлі ў склад абласной зборнай каманды і пры­нялі ўдзел у рэспубліканскай спартакіядзе, якая праводзілася сёлета ў горадзе Віцебску.

НА ЗДЫМКУ: Вячаслаў Аляксюк і Аляксандр Дзямчук (крайнія злева) у складзе каманды Брэсцкага ДзВЛГА.

Гіравікі Вячаслаў Аляксюк, ста­ночнік дрэваапрацоўчых станкоў Маларыцкага лясгаса, і Аляксандр Дзямчук, вадзіцель на вывазцы лесу,  якія былі лепшымі ў абласных спаборніцтвах па гіравым спорце,  прадэманстравалі сваю моц і на рэспубліканскім узроўні, заняўшы ў сваім відзе спорту трэцяе месца.Такі вынік дапамог зборнай камандзе Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання ўвайсці ў пяцёрку лепшых каманд.

Святлана МАКСІМУК.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.