«Жывая памяць» Нашчадкі воінаў 75-й стралковай дывізіі наведалі Маларыцкі раён (фотарэпартаж)
На Маларытчыне 22-23 чэрвеня прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У гэтыя дні Маларыцкі раён наведалі родныя салдат і афіцэраў 75-й стралковай дывізіі, якая ў ліку першых прыняла на сябе ўдар і да 27 чэрвеня 1941 года стрымлівала на сваім участку прасоўванне нямецкіх захопнікаў. Большасць воінаў дывізіі з чэрвеня па верасень 1941 года загінула і прапала без вестак.
Ініцыятарам і арганізатарам другога па ліку, як і першага ў 2017 годзе, прыезду ў Маларыту дэлегацыі з 17 чалавек стаў Глеб Цукалаў. Яны, жыхары Масквы, Калінінграда, Серпухава, Каралёва (Маскоўская вобласць), Растова-на-Доне, Сакт-Пецярбурга, Белай Царквы (Кіеўская вобласць), Асіповіч, пераадолеўшы сотні, нават тысячы кіламетраў накіраваліся на сустрэчу ў Маларыту. Памяць, доўг, абавязак паклікалі іх у дарогу. Адны – упершыню, некаторыя – у другі раз прыехалі з надзеяй, што змогуць тут хоць нешта даведацца пра тое, дзе пахаваны іх бацькі, дзядулі, прадзядулі, дзядзькі. Дзяцей, унукаў, праўнукаў салдат і афіцэраў 75-й стралковай дывізіі аб’яднала і жаданне пабываць на гераічнай зямлі, прайсціся сцежкамі тых мясцін, дзе калісьці мужна ібясстрашна ваявалі з ворагам іх родныя і сваякі.
Прапануем вашай увазе фотарэпартаж.
Этот приезд в Малориту снова согрел душу.
Спасибо всем за память и доброту.