В Малоритском районе усиливается контроль за соблюдением правил рыболовства

У ліпені на тэрыторыі Маларыцкага раёна бу­дзе ўзмоцнены кантроль за захоўваннем пра­ві­лаў вя­дзення рыба­лоўнай гаспадаркі і ры­ба­лоўства. Работнікі раён­­­най арганізацыі Бе­ларус­кага таварыства па­ляў­нічых і рыбаловаў су­мес­на з супрацоўнікамі дзяржінспекцыі аховы жы­­вёльнага і расліннага свету правядуць пра­фі­лактычную акцыю “Рыбалка па праві­лах”.

Як адзначае дырэктар раённай арганізацыі БТПР Сцяпан Нікалайчук,  асаблівая ўвага бу­дзе надавацца выяўленню фактаў браканьерства. Тым больш,  што ў раённай арганізацыі БТПР з’явілася і сучаснае абсталяванне. Яе спецыялісты цяпер узброены цеплавізійным прыборам “Штрых”, які ноччу дае магчымасць весці назіранне, а таксама відэа- і фотаздымку на адлегласці да 2 км (кошт прыбора звыш 7 тыс. руб.). Таксама Сцяпан Сцяпанавіч нагадаў,  што лоўля рыбы з агульнай колькасцю кручкоў ад 6 да 10 штук на рыбалова. а таксама лоўля рыбы на “дарожку” з судоў з рухавікамі  ў ад­­паведнасці з правіламі дазваляецца толькі рыбаловам,  якія з’яўляюцца чле­­намі Беларускага таварыства па­ляў­нічых і рыбаловаў. Таму ама­тарам рыбалкі, каб не стаць правапарушальнікам,  неабходна ўлічваць гэтыя акалічнасці,  бо няведанне законаў не вызваляе ад адказнасці.

Уласн. інф.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.