На Маларытчыне бібліятэкі захоўваюць гісторыю роднага краю

Краязнаўства сёння з’яўляецца прыярытэтным накірункам работы бібліятэк раёна. З усіх устаноў і арганізацый, якія ім займаюцца, бібліятэкі валодаюць універсальным фондам дакументаў і застаюцца найбольш даступнымі для ўсіх катэгорый карыстальнікаў. Фарміраванне электронных краязнаўчых рэсурсаў ў Маларыцкай раённай бібліятэцы цяпер ажыццяўляецца па двух асноўных накірунках: стварэнне ўласных электронных рэсурсаў на базе краязнаўчага фонду бібліятэкі і запазычанне знешніх рэсурсаў. Узначальвае гэтую працу загадчыца аддзела маркетынгу Галіна Кучына пры падтрымцы метадыста Святланы Макарук і бібліятэкара Юліі Казлоўскай.

Юлія Казлоўская, Галіна Кучына і Святлана Макарук, супрацоўнікі ад­дзела бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі.

–Галіна Уладзі­мі­раў­на, наколькі шырока займаюцца бібліятэкі раёна пытаннямі края­з­наўства?

–Яны вывучаюць гі­сторыю краю,захоў­ваюць яго культурныя традыцыі. З гэтай мэтай распрацаваны і ўкараняецца доўгатэрміновы праект “Крочым родным краем, старонкі гісторыі збіраем”. Не адзін год аддзел бібліятэчнага маркетынгу каардынуе працу па зборы і захаванні розных відаў краязнаўчых дакументаў, якія фарміруюць рэгія­нальны краязнаўчы фонд. Ён працягвае па­паўняцца матэрыяламі,  атрыманымі ў выніку пошукавай і вы­давецкай дзейнасці  бібліятэкараў раёна.

–Края­знаўчую інфар­мацыю вы размяшчаеце на сайце раённай біблія­тэкі?

–  Такім чынам праца па назапашванні і папу­лярызацыі новых края­з­наўчых рэсурсаў перайшла на іншы ўз­ровень, на сайце Маларыцкай РЦБС (http://maloritalib.by) створаны спецыяльны раздзел “Краязнаўства”. Размяшчэнне такой ін­фармацыі робіць сайт цікавым і пазнавальным для ка­рыстальнікаў. Так, калі ў 2012 годзе ўсяго было 418 зваротаў да сайта, то ў 2013 годзе – 4647, у 2014г. — 10095, а ў 2017 годзе – 23492. У 2015 годзе ўведзена старонка  “Землякі знаёмыя і незнаёмыя”, у 2016г. – “Збор помнікаў і воінскіх пахаванняў”, у 2017г. – “Маларытчына праваслаўная”.

– Амаль кожны год у вас мае пэўную вызна­чаную краязнаўчую накірава­насць. Раскажыце пра гэта.

– У 2015 годзе была распачата распрацоўка паўнатэкставых электронных дакументаў краязнаўчай базы “Вялі­кая Айчынная вайна ў Маларыцкім раёне”. Не так даўно быў створаны “Збор помнікаў і воінскіх пахаванняў Маларытчыны”. База дадзеных “Вялікая Айчынная вайна ў Маларыцкім раёне” з’яўляецца самай аб’ёмнай з тых, што іс­нуюць у фондах Маларыцкай РЦБС. Яна складаецца з 11 электронных крыніц, большасць з якіх можна лічыць самастойнымі базамі да­дзеных. У іх ёсць, напрыклад,  раздзелы “Пачатак Вялікай Айчыннай вайны”, “Акупацыйны рэжым на тэрыторыі краю”, “Народная барацьба на акупаванай тэрыторыі”, “Злачынствы нямецка-фашысцкіх акупантаў”, “Вызваленне Маларыт­чыны ад нямецка-фа­шысцкіх за­хопнікаў”, “Маларытчына няскораная”, “Ураджэнцы краю на франтах Вялікай Айчыннай”, “Ветэраны Вялікай Айчыннай”, “Каб памяць жыла. Вайна ў сэрцах нашчадкаў: Брадзяцін, Дарапеевічы, Замшаны, Лукава,  Мельнікі, Олтуш,  Арэхава, Радзеж”… Папаўненне гэтай электроннай краязнаўчай ба­зы дадзеных  працягваецца.

У 2016 годзе адзначалася 450-годдзе Маларыты. Краязнаўчая работа бібліятэк прахо-дзіла ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай па­дзеі. Вынікам пошукава-даследчай працы стала выданне кнігі памяці пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны “Ішоў мой край дарогамі вайны”, а таксама стварэнне летапісу горада “Маларыта: гартаючы старонкі гісторыі”. Падрыхтаваны альбом фотаздымкаў “Маларыта сёння”.

У 2017 годзе супра­цоў­нікамі аддзела біб­ліятэчнага маркетынгу быў распачаты праект “Фальклорна-этнаграфічная энцыклапедыя Маларытчыны” Аснову яго складаюць запісы вуснай народнай творчасці, абрадаў, традыцый, успаміны жыхароў вёсак раёна. У стварэнні праекта прымалі ўдзел мясцовыя жыхары, клубныя работнікі, настаўнікі, краязнаўцы і ўсе неабыякавыя і зацікаўленыя захаваннем сваёй куль­­­­туры людзі. Гэтая праца з’яўляецца першай у нашым рэгіёне, дзе сістэматызавана каля 230 крыніц і 150 фотаздымкаў.  У цяпе­рашні час супрацоўнікі аддзела пачалі працаваць над стварэннем паў­натэкставай базы “Край мой – Маларытчына”.

–Галіна Уладзі­мі­раўна, чым яшчэ зай­маецца аддзел?

–Шмат часу затрачваецца на рэдагаванне і афармленне края­-знаўчых альбомаў, лета­пісаў вёсак,  матэрыял для якіх збіраюць сельскія бібліятэкары. У сувязі з актуальнасцю захавання культурнай спадчыны, узбагачэння ведаў маларытчан аб сваім раёне ў супрацоўнікаў аддзела маркетынгу Маларыцкай раённай бібліятэкі ўзнікла неабходнасць стварэння матэрыялаў па гісторыі краю на элект­ронных носьбітах. Ужо падрыхтаваны такія відэафільмы, як “Гэта мая Радзіма!”, “Тут Радзімы маёй пачатак”, “Застылая музыка Маларыты”, “Падарожжа ў мінулае”. Раздзел электроннага каталога па краязнаўстве прадстаўлены больш чым 4700 запісамі. Супрацоўнікі РЦБС бачаць сваю задачу не толькі ў зборы і захаванні інфармацыі аб родным краі. Яны імкнуцца зрабіць яе даступнай для карыстальнікаў. Краязнаўчая інфармацыя даўно выйшла за сцены бібліятэк і стала часткай інфармацыйных рэсурсаў рэгіёна. Прадстаўляючы яе ў інтэрнэце або на лакальных носьбітах, супрацоўнікі бібліятэк не толькі забяспечваюць даступнасць края­-знаўчай інфармацыі, але і распаўсюджваюць ве­ды пра Маларытчыну. Безумоўна, такая дзейнасць спрыяе захаванню культурнай спадчыны рэгіёна і забяспечвае права кожнага чалавека на свабодны доступ да інфармацыі.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.