Малыя алімпійскія гульні ў школе

“Хутчэй! Вышэй! Мацней!” – пад такім дэвізам цэлы тыдзень вучні СШ № 1 змагаліся за званне спартсмена года. Спачатку ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны і алімпійскія ўрокі, у час якіх хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся шмат цікавага пра алімпійскі рух, сустрэліся са спартсменамі і прадстаўнікамі спартыўнага камітэта. А потым школьнікі атрымалі магчымасць паўдзельнічаць у малых алімпійскіх гульнях. Змагаліся юныя спартсмены ў падцягванні (хлопчыкі) і адцісканні (дзяўчынкі), скачках ў даўжыню, кіданні мяча і бегу. Добрыя вынікі паказалі многія школьнікі, але самымі спартыўнымі з іх былі шасцікласнікі Максім Сезік (пяць перамог у пяці відах спорту), Карына Рыжэвіч (4 першыя месцы, 1 другое) і Уладзіслаў Крывенка (4 першыя месцы, 1 трэцяе).
Замацавалі хлопчыкі і дзяўчынкі свае спартыўныя дасягненні ў турыстычным конкурсе. На паласе перашкод, якую пераадольвалі вучні 5-8 класаў, вельмі стараліся ўсе спартсмены, асабліва пяцікласнікі, якія змаглі прайсці яе без штрафных ачкоў, але крыху спазніліся і ўступілі перамогу спартсменам з 6 “Б” і 8 “А” класаў.
Спартыўны тыдзень даў хлопчыкам і дзяўчынкам магчымасць праверыць сябе на вытрымку, дапамог выпрабаваць свае сілы і, магчыма, запаліў новыя спартыўныя зорачкі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час малых алімпійскіх гульняў у СШ № 1.
Фота Людмілы ЛЯЎЧУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий