Все 112 выпускников Малоритского лицея трудоустроены

Традыцыйна ў канцы чэрвеня ў Ма­ларыцкім дзяржаўным прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці  ўрачыста ўручаюць дыпломы аб за­канчэнні ўстановы адукацыі. Не стаў выключэннем і 2018 год.

Фота райгазеты «Голас часу» malorita.by

У самастойнае плаванне з дыпломамі на руках сёлета Маларыцкі прафесійны ліцэй адпраўляе 112 выпускнікоў. Між іншым, дыпломы з адзнакай за добрую вучобу, ганаровыя граматы атрымала сёлета 5 выпускнікоў. Гэта Іван Батура, Аляксандр Кавальскі, Яўген Коцелеў, Вячаслаў Крэнь і Уладзіслаў Стаськевіч.

Фота райгазеты «Голас часу» malorita.by

Фота райгазеты «Голас часу» malorita.by

Фота райгазеты «Голас часу» malorita.by

Старшыня раённага ка­мітэта прафсаюза ра­ботнікаў АПК Віктар Марушаў традыцыйна лепшым навучэнцам прафесійнага ліцэя ўручыў імянныя стыпендыі Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў АПК за актыўны ўдзел у прафсаюзным і гра­мадскім жыцці ўстановы адукацыі. Іх атрымалі: Іван Батура, Артур Забрадоцкі,  Дзяніс Капсамун і Дзмітрый Пацурай.

Фота райгазеты «Голас часу» malorita.by

Вучоба закончылася, дакументы атрыманы. У сён­няшніх выпускнікоў Маларыцкага прафліцэя ўжо заўтра пачнецца самастойнае працоўнае жыццё. Яны запатрабаваны на рынку працы і зоймуць годнае мес­ца ў працоўных калектывах.

Фота райгазеты «Голас часу» malorita.by

Аб гэтым сведчыць той факт, што ўсе выпускнікі ўстановы адукацыі 2018 года атрымалі накіраванні на першае месца працы ў сельгаспрадпрыемствы Ма­ларыцкага, Брэсцкага, Жабінкаўскага і Кобрынскага раёнаў, а таксама ў г.Брэст.У добры шлях у самастойнае жыццё, выпускнікі!

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.