В учреждениях здравоохранения Малоритского района приступили к работе молодые специалисты

З першага жніўня ва ўстановах аховы здароўя Маларытчыны прыступілі да работы маладыя спецыялісты. У паліклініцы райцэнтра сваіх першых пацыентаў ужо прынялі ўрачы агульнай практыкі Радміла Махаммед, Людміла Шэшко і Марына Курч. Таксама пасля заканчэння вышэйшых медыцынскіх навучальных устаноў рады работнікаўкаў раёна папоўнілі тры ўрачы-інтэрны агульнай практыкі: Людміла Фядковіч, а таксама сямейная пара Кацярына і Максім Піліповічы. Між іншым, Максім Анатольевіч сам родам з Маларыты. Праз год інтэрны стануць урачамі і будуць весці прыём у паліклініцы ўжо самастойна. 3 мэтай найбольш поўнага i глыбокага авалодання прафесіянальнымі ведамі i навыкамі, хуткай адаптацыі ў калектыве за маладымі спецыялістамі замацаваны настаўнікі з ліку спецыялістаў, якія маюць багаты шматгадовы вопыт работы i могуць перадаць свае веды маладым.


Адлік працоўнай біяграфіі на варце аховы здароўя насельніцтва раёна пачаўся і ў 13 спецыялістаў сярэдняга медыцынскага звяна. Юлія Біляк стала працаваць фельчарам-лабарантам клініка-дыягнастычнай лабараторыі паліклінікі, Вячаслаў Пацяюк ? загадчыкам Чарнянскага ФАПа. Акрамя таго, у калектыў медработнікаў улілося 11 медыцынскіх сясцёр. Сем з іх працаўладкаваны ў паліклініку, па адной – у інфекцыйнае і дзіцячае аддзяленні, у дзіцячы яслі-сад горада і Вялікарыцкую амбулаторыю агульнай практыкі. Дзесяць спецыялістаў сярэдняга медыцынскага звяна вучыліся па мэтаваму накіраванню.
У раёне маладых работнікаў прынялі добразычліва. Яны задаволены першымі працоўнымі буднямі і пакуль асвойваюцца на сваіх рабочых месцах. Усім маладым спецыялістам, хто меў патрэбу, прадастаўлена жыллё. Хочацца спадзявацца, што першае працоўнае месца для іх стане адзіным.
Па словах Таццяны Цёмкінай, старшага спецыяліста па кадрах Маларыцкай ЦРБ, установа аховы здароўя цяпер спецыялістамі сярэдняга звяна ўкамплектавана на 99%, урачамі – на 96%. Па-ранейшаму патрабуюцца ўрачы акушэры-гінеколагі, хірургі, псіхіятр-нарколаг, анколаг, псіхатэрапеўт, рэнтгенолаг… Плануецца, што ў 2019 годзе на першае месца працы на Маларытчыну прыедзе яшчэ 15 спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.