1 верасня: у Маларыцкім раёне першакласнікаў на трэць больш чым будучых выпускнікоў!

Сёння ва ўстановах адукацыі Маларытчыны прайшлі ўра­чыстыя лінейкі і празвінелі першыя званкі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года і Дню ведаў.

У новым навучальным годзе ў 19 агульнаадукацыйных установах Маларытчыны, па папярэдніх дадзеных, будзе навучацца 3117 хлопцаў і дзяўчат. Упершыню за парты сёлета сядзе 314 першакласнікаў, а для 207 адзінаццацікласнікаў святочныя першавераснёўскія лінейкі і званкі – апошнія на шляху ў самастойнае жыццё.

 

У добры шлях,  педагогі і вучні! Няхай карабель,  на якім вы накіраваліся ў Краіну ведаў,  прытрымліваецца толькі вызначанага курсу, а ў яго ветразі заўсёды дзьме спадарожны вецер!

Уласн. інф.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.