Песні для Бога

У Драгічыне прайшоў Х фестываль праваслаўных духоўных песнапенняў “Спявайце Богу нашаму, спявайце!” Ён традыцыйна праводзіцца ў 40-дзённы перыяд святкавання Вялікадня. Галоўнай тэмай фестывалю з’яўляецца ўслаўленне Бога, які ўваскрос. Сёлета ў мерапрыемстве прынялі ўдзел дзіцячыя і маладзёжныя хоры з Брэсцка-Кобрынскай епархіі і г.Мінска. Сярод 36 удзельнікаў быў і маладзёжны хор Свята-Мікалаеўскай царквы г.Маларыты, якім кіруе рэгент матушка Ала Струнец. На драгічынскай сцэне харысты выканалі 2 песні і па выніках фестывалю ўзнагароджаны дыпломам.
Паслухаць духоўнае песнапенне ў Драгічын прыязджаюць жыхары з розных раёнаў вобласці. Традыцыйна музычны форум адкрывае Іаан, епіскап Брэсцкі і Кобрынскі. Так было і на гэты раз.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: маладзёжны хор Свята-Мікалаеўскай царквы г.Маларыты.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!