Обновлённый пищеблок в районной гимназии и оборудование в учреждения образования на десятки тысяч рублей (Малоритский район)

Школьнікі на працягу дня павінны атрымліваць паўнацэннае і збалансаванае харчаванне: неабходны мінімум харчовых і мінеральных рэчываў. Ад захавання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў на харчовых блоках, правільнага і якаснага прыгатавання ежы залежыць здароўе дзяцей. Дробязей у арганізацыі харчавання не павінна быць.

У раённай гімназіі. Фота райгазеты «Голас часу»

У раённай гімназіі перад пачаткам новага навучальнага года праведзены бягучы рамонт харчблока з выкананнем  сантэхнічных, электрамантажных, аддзелачных работ на суму 91 тысяча 657 рублёў.

У раённай гімназіі. Фота райгазеты «Голас часу»

Важная роля ў якасным харчаванні дзяцей належыць і наяўнасці халадзільнага, тэхналагічнага абсталявання. У школы раёна і гімназію за 2017 год закуплена яго на суму 25 тысяч 436 рублёў.

У 2018 годзе на гэтыя мэты будзе затрачана яшчэ 30 тысяч 886 рублёў: заключаны дагаворы на набыццё васьмі халадзільнікаў, аднаго – бытавога маразільніка,  пяці – працірачных машын, трох – машын посудамыечных і іншага. Таксама закупляецца абсталяванне і посуд для харчблокаў дашкольных устаноў адукацыі.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.