На сцяне храма ў Сушытніцы будзе ўвекавечана памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны (Маларыцкі раён)

Для жыхароў в.Сушытніца 10 жніўня 2017 года сапраўды стала гістарычнай датай. У гэты дзень протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, і протаіерэй Пётр Пяшко, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга в.Хаціслаў, па благаславенні епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана адслужылі малебен перад пачаткам усякай добрай справы на месцы, дзе пачаліся работы па ўзвядзенні праваслаўнага храма ў гонар Смаленскай іконы Божай Маці “Адзігітрыя” (Пуцевадзіцельніца).

Зямельны ўчастак для будаўніцтва царквы выдзелены на паўднёвым захадзе вёскі бліз чыгункі і спрошчанага пункта пропуску праз дзяржаўную мяжу з Украінай.

Праз год пасля пачатку будаўніцтва храма. Фота райгазеты «Голас часу»

А ўжо 7 лістапада 2017 года на будаўнічай пляцоўцы пры шматлікай колькасці мясцовых вернікаў і вернікаў з Хаціслава,  Мельнік, Маларыты архіепіскап   Іаан у саслужэнні святароў ад­служыў урачысты чын заснавання праваслаўнага храма ў гонар Смаленскай іконы Божай Маці “Адзігітрыя”. Протаіерэй Віктар Паляціла і Пётр Пяшко на месцы будучага прастола ўстанавілі крыж. У падмурак алтарнай часткі тады была ўманціравана каменная пліта, а архіепіскап Іаан выліў асвечаны алей на памятную каменную пліту, на камяні па 4 вуглах храма.

Праз год пасля пачатку будаўніцтва храма. Фота райгазеты «Голас часу»

Храм у в.Сушытніца ўзводзіцца на ахвяраванні прыхаджан. Ён будзе мець памеры 6 х 10 метраў і амаль 15 метраў у вышыню разам з купалам і крыжом на ім. Таксама на сцяне храма будзе ўвекавечана памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У жніўні 1943 года фашысцкі цягнік узарваўся на партызанскай міне,  дзе непадалёку працавала пуцявая брыгада. У знак помсты ворагі расстралялі 13 рабочых. Мемарыяльная пліта будзе знаходзіцца пры ўваходзе ў храм з левага боку.

Уласн. інф.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.