НОВЫ ЗАПАВЕТ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ (Маларыцкі раён)

Нядаўна бібліятэкі ўстаноў адукацыі Маларыцкага  раёна ад Маларыцкага благачыння ў дар атрымалі  выданне “Новага Запавету Госпада нашага Іісуса Хрыста” на беларускай мове.

Пераклад зроблены з грэчаскай мовы Біб­лейскай камісіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы і не прызначаецца для продажу. Ні адзін з існуючых да гэтага перакладаў не мог лічыцца афіцыйным і агульнапрынятым.

Усе яны былі аўтарскімі, ажыццяўляліся з раней зробленых і не заўсёды адпавядалі нормам сучаснай беларускай мовы і царкоўнай тэрміналогіі.

Гэты ж  “Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста” – узор, што будзе служыць і ў далейшым людзям, якія імкнуцца пазнаць слова Божае і Свяшчэннае Пісанне на роднай мове.

Мікалай Навумчык

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!