Двенадцать многодетных мам Малоритского района наградят орденом Матери

Згодна з Указам Прэзідэнта краіны № 387 на­пярэдадні свята – Дня маці – за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджаны многія жанчыны краіны, сярод іх і нашы мнагадзетныя зямлячкі.

У ліку ўзнагароджаных:

Ірына Віктараўна Алесік — хатняя гаспадыня з Маларыты,

Алена Уладзіміраўна Балюк — брыгадзір вытворчай брыгады СУП “Хаціслаўскі”,

Алена Адзікаўна Бурштын – хатняя гаспадыня з Маларыты, 

Валянціна Дзмітрыеўна Бурштын – работніца філіяла № 3 рознічнага гандлёвага прадпрыемства “Коб­­рын­бакалея”,

Людміла Юр’еўна Бурштын – хатняя гаспадыня з Маларыты,

Наталля Мікалаеўна Качанка – настаўніца ДУА “Ляхавецкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”,

Таццяна Анатольеўна Клімовіч – выхавальніца ўс­тановы адукацыі “Лукаўскі дзяржаўны дзіцячы сад”,

Валянціна Іванаўна Марук – хатняя гаспадыня з Маларыты,

Наталля Пятроўна Серада – хатняя гаспадыня з в. Замшаны,

Вольга Фёдараўна Шцяфанава – хатняя гаспадыня з Маларыты,

Таццяна Іванаўна Саўчук – работніца беларуска-германскага сумеснага прадпрыемства “Санта-Брэмар”, 

Зоя Сямёнаўна Северанюк – работніца вагоннага ўчастка Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

Узнагароды будуць уручаны ў час мерапрыемства, прысвечанага Дню маці “За всё тебя благодарю”, якое адбудзецца ў гарадскім Доме культуры 11 кастрычніка ў 15.00.

Уваход свабодны.

Уласн. інфарм.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.