«Усе фарбы жыцця для цябе» Як адзначылі Дзень Маці ў Маларыцкім тэрытарыяльным цэнтры

Павіншавалі сваіх любімых матуль з Днём Маці наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Маладыя людзі, удзельнікі тэатра “Дзеці сонца” для сваіх матуль падрыхтавалі да слёз кранальную канцэртную праграму пад назвай “Усе фарбы жыцця для цябе”. Як паведаміла выконваючая абавязкі загадчыка аддзялення Аксана Мірчук, сёння ўстанову наведваюць 24 юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 18 да 33 гадоў.

Ва ўтульнай зале было святочна і шматлюдна. Крышку хваляваліся самадзейныя артысты, ім сёння выступаць перад самай дарагой і любімай публікай – сваімі матулямі, якія, канечне, не маглі не завітаць на свята.

Вядучая праграмы, спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення Алла Родзіна расказала пра гісторыю Дня маці, які не выпадкова адзначаецца 14 кастрычніка, калі праваслаўныя вернікі святкуюць Пакровы.

З добрым наказам да прысутных звярнулася і сястра міласэрнасці Любоў Колпікава.  Шчыра і прыгожа гучалі вершы і песні пра матуль, каханне і шчасце ў выкананні Сафіі Ігнацюк, Андрэя Катла, Дзмітрыя Хроля, Кацярыны Крэмянной, Андрэя Калінчука і Стаса Церашчука.

 

Разам са сваімі дзецьмі ўдзел у канцэрце бралі і матулі, якія чыталі вершы і байкі, а таксама спявалі. Кранальным момантам стала сумеснае выступленне артыстаў, якія праспявалі песню “Залатое сэрца”, прысвяціўшы яе сваім матулям. А потым былі падарункі. Хлопцы і дзяўчаты ўручалі сімпатычных марскіх ко­нікаў, зробленых улас­ны-мі рукамі,  самым дарагім лю­дзям на зямлі.

Варта адзначыць, што да правя­дзення такога шчырага мерапрыемства далучыліся і спонсары: Марыя Лямачка зрабіла ўсім жадаючым прычоскі, а Валянціна Дзятковіч арга­нізавала салодкі стол.

Уласн.інф.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!