Юныя музыкі з Маларыты адзначаны ўзнагародамі на міжнародным конкурсе

У Мінску прайшоў ІІІ міжнародны  конкурс мастацтваў “Крышталь­ны васілёк – 2018”. У намінацыі “Інст­рументальнае вы­­кананне” юныя ма­­ла­рыцкія му­зы­кі з дзіцячай школы мастацтваў, вучаніцы Вікторыі Багданавай, былі адзначаны ўзнагародамі.

Аксана Стасюк ва ўзроставай катэгорыі 13-14 гадоў пакарыла журы ігрой на балалайцы. Яна ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата І ступені. Аксана таксама атрымала сертыфікат на бясплатны ўдзел у Гранд-конкурсе “Талент года”, які пройдзе ў студзені 2019 года, і сертыфікат на бясплатны майстар-клас члена журы, дацэнта акадэміі музыкі Марыны Ільіной.

Вынікова выступіла на “Крыштальным васільку – 2018” і Наталля Ляў­чук. Яе ігра на цымбалах адзначана журы Дыпломам лаўрэата ІІ ступені. Акрамя таго, Наталля атрымала бяс­платнае запрашэнне прыняць удзел у конкурсе “На крылах лета”, які пройдзе летам наступнага года ў Балгарыі.

Не засталася без узнагарод і іх настаўніца Вікторыя Багданава. Яна ўзнагароджана дыпломам за паспяховую прафесіянальную падрыхтоўку лаўрэатаў конкурсу і асабісты ўклад у развіццё музычнага мастацтва і кан­цэртмайстарскае майстэрства.

Вікторыя Багданава – настаўнік па класе цымбалаў і балалайкі дзіцячай школы мас­тацтваў. Яна – чалавек творчы, таленавіты, ініцыятыўны, які з адказнасцю ставіцца да даручанай справы. Нягледзячы на тое, што ва ўстанове адукацыі яна працуе чацвёрты год, у калег,  вучняў і іх бацькоў карыстаецца павагай і аўтарытэтам. Вікторыя Сяргееўна з нецярпен­нем чакае заняткаў са сваімі вучнямі, якіх вучыць іграць на народных музычных ін­струментах, каб атрымліваць задавальненне,  асалоду ад музыкі і перамагаць у розных конкурсах. Цяпер у скарбонцы творчых дасягненняў яе вучняў налічваецца 14 грамат, дыпломаў, у тым ліку – па дзве ўзнагароды, якія атрыманы на рэспубліканскіх і міжнародных спа­бор­ніцтвах.

Цяпер юныя  музыкі Аксана і Наталля рыхтуюцца да ўдзелу ў новых творчых спаборніцтвах. Пажадаем ім поспеху. 

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!