Поспех юных вакалістаў з Маларыты!

Тыдзень назад юныя таленты з Маларытчыны, прымаючы ўдзел у ІІІ міжнародным конкурсе мастацтваў “Крыштальны васілёк – 2018”, у намінацыі “Інструментальнае выкананне” заваявалі заслужаныя ўзнагароды. Пра гэты поспех юных му­зыкаў ужо расказвала раённая газета. А вось ў мінулыя выхадныя на тым жа конкурсе дэманстравалі свае таленты вакалісты.

Выхаванцы дзіцячай вакальнай студыі “Music boom”, кіруе якой Вікторыя Ляўчук, таксама заваявалі шмат дыпломаў.

Паспяхова выступіла на міжнароднай сцэне Анастасія Алесік, якая атрымала дыплом лаўрэата ІІІ ступені. У чарговы раз сваімі здольнасцямі парадавалі Маша Ефлакова і Арсеній Галоўчык, за­ваяваўшы дыпломы І сту­пені ў намінацыі “Эстрадны вакал”.

Арсеній атрымаў яшчэ  сертыфікат на ўдзел у адным з пяці міжнародных фестываляў у Еўропе і падарачны сертыфікат на ўдзел у фестывальным праекце “Калейдаскоп талентаў – 2019”.

Дыплом ІІ ступені ат­рымала Лізавета Бурда. Дыпламантамі ІІІ ступені сталі Марына Караткевіч і Яна Філановіч. Падарачныя сертыфікаты на ўдзел у 5 юбілейным рэспубліканскім конкурсе маладых выканаўцаў “Беларускія таленты” былі ўручаны Анастасіі Алесік і Алене Коцелевай. Алена, акрамя таго, атрымала яшчэ прызы сімпатый гледачоў і журы.

Чарговы поспех юных салістаў яшчэ раз даказаў, што на Маларытчыне падрастае шмат талентаў.

Святлана МАКСІМУК.

Фота Вікторыі Ляўчук

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!