Лепшыя і ў працы, і ў спорце

Каманда Маларыцкага лясгаса прыняла ўдзел у абласной галіновай спартакіядзе, якая праводзілася на базе Пінскага сельскагаспадарчага ліцэя. У спартыўных спаборніцтвах стараліся даказаць сваё лідэрства 14 каманд лясгасаў вобласці. Спартсмены Маларыцкага лясгаса змаглі перамагчы іншыя каманды ў валейбольнай гульні, заваяваўшы першае месца. Добры вынік паказала каманда і ў спаборніцтвах па дартсу, дзе трапнасць і вытрымка дапамаглі заняць другое месца.
Дамоў каманда Маларыцкага лясгаса вярнулася з дыпломамі і прызамі. Наперадзе ў яе — удзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах, якія будуць праводзіцца ў жніўні ў горадзе Брэсце.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: каманда Маларыцкага лясгаса з заслужанай узнагародай.
Фота Наталлі КАСЯНЮК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!