Воспитанница Малоритской детской школы искусств победила в международном конкурсе

Падведзены вынікі епархіянальнага этапу штогадовага міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнку “Прыгажосць Божага свету”. Ён праводзіцца ў рамках Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў па благаславенні Кірыла, патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі. У творчым спаборніцтве, якое праводзілася ў некалькіх узроставых катэгорыях і намінацыях, бралі ўдзел і юныя мастакі Маларытчыны. Журы конкурсу высока ацаніла работу  Таццяны Дземядзюк. Яе малюнак “Я Божае тварэнне” – у ліку пераможцаў.

Таццяна Дземядзюк вучыцца ў 5 класе Олтушскай СШ. Дзяўчынка таксама тры разы на тыдзень наведвае заняткі выяўленчага аддзялення Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў. Пад кіраўніцтвам выкладчыка Інесы Гаўрылюк яна чацвёрты год вывучае асновы майстэрства малявання.

–Я ўдзельнічала ўжо ў некалькіх конкурсах, – гаворыць Таццяна. – Аднак перамогу на абласным этапе конкурсу атрымала ўпершыню. Разам з настаўніцай мы прадумалі сюжэт. Над малюнкам працавала чатыры заняткі.

Малюнак Таццяны Дземядзюк разам з іншымі работамі-пераможцамі накіруюць у Маскву для ўдзелу ў заключным этапе конкурсу. Лепшыя малюнкі творчага спаборніцтва прадставяць на выставе, якая будзе дзейнічаць падчас правядзення Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!