Ведутся работы по консервации центрального купала храма в Малорите

Маларытчане заўважылі: цэнтральны купал царквы свяціцеля Мікалая Цудатворцы райцэнтра цяпер у рыштаваннях. 

–Пачаліся работы па кан­сервацыі цэнтральнага ку­пала храма, – гаворыць яго настаяцель, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла. – Нагадаю, што ўпершыню царква ў гонар свяціцеля Мікалая Цуда­творцы райцэнтра згадваецца ў гістарычных да­кументах за 1668 год. Прыблізна ў 1899 годзе ў ёй узнік пажар. Узвядзенне  новай адбывалася на ахвяраванні прыхаджан. 10 кастрычніка 1908 года новы храм быў урачыста асвечаны. У 1922 і 1926 гадах ён капітальна рамантаваўся.

У 1992 годзе ў Міка­лаеў­с­кай царкве ад­быўся пажар. Аднак яна хутка была адноўлена. 6 лістапада 1993 года прастол і сам храм былі асвечаны ар­хіепіскапам Брэсцкім і Коб­рынскім Канстанцінам, і ў ім зноў пачаліся бога­слу­жэнні. 

Будынак царквы свя­ці­целя Мікалая Цудатворцы з’яўляецца помнікам архітэктуры Рэспублікі Беларусь трэцяй катэгорыі. Таму ўсе рамонтна-рэс­таў­рацыйныя работы неабходна праводзіць пад наглядам навуковых кі­раў­нікоў згодна з распрацаванай праектна-сметнай даку­ментацыяй і з дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Паколькі  распрацоўка да­кументацыі патрабуе значных грашовых сродкаў, а ў го­радзе яшчэ будуецца новы храм, то было прынята рашэнне правесці  кансервацыю купала і шатра званіцы ў гэтым годзе, а астатняга даху – у наступным, як будуць грашовыя сродкі. З цягам часу (па заканчэнні будаўніцтва новага храма) вернемся да распрацоўкі праектна-сметнай дакументацыі і ра­монтна-рэстаўрацыйных работ царквы свяціцеля Мікалая Цудатворцы.

Мікалай НАВУМЧЫК. 

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!