…І плесці лапці навучыліся

Падрыхтоўку да святочнай сустрэчы “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, прысвечанай Дню Незалежнасці, хлопчыкі і дзяўчынкі з рознаўзроставага атрада “Усмешка” Дрочаўскай пачатковай школы пачалі з вывучэння народных традыцый і старажытнага ўмельства. Разам з настаўніцай Наталляй Якаўлеўнай Максімук і загадчыцай сельскага клуба Надзеяй Дзмітрыеўнай Навумчык адправіліся яны ў госці да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Сцяпана Макаравіча Карабейкі. Сустрэча з былым франтавіком, які шмат чаго бачыў у сваім жыцці, прайшла вельмі цікава. Дзеці ахвотна вучыліся плесці лапці, задавалі шмат розных пытанняў, самі спрабавалі навучыцца рамяству, якое пайшло ад прадзедаў.
Само святочнае мерапрыемства пачалося з гутаркі “Роднага краю вобразы мілыя”, у час якой дзеці пачулі шмат новага пра сваю сінявокую краіну. А затым быў час праверыць веды, паўдзельнічаўшы ў віктарыне і гульневай праграме.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: хлопчыкі і дзяўчынкі з рознаўзроставага атрада “Усмешка” ў час сустрэчы з ветэранам Сцяпанам Карабейкам.
Фота Наталлі ДЗЯМЧУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!