Гимназисты победили в интернет-олимпиаде по английскому языку (Малоритский район)

Вучні раённай гімназіі пастаянна прымаюць удзел  у інтэрнэт-алімпіядах па розных прадметах. Да ўдзелу ў турніры па англійскай мове іх заахвочвае настаўніца Алена Сезік.

–Дыстанцыйныя алімпіяды – якасна новы від навучання, які грунтуецца на самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў, сучасных метадах навучання, тэхнічных сродках і спосабах перадачы інфармацыі, – адзначае Алена Леанідаўна.

Выніковым для вучняў раённай гімназіі стаў удзел у міжнароднай “II Вялікай  школьнай алімпіядзе” па англійскай мове. Нядаўна былі падведзены яе вы­нікі.

Дыпломамі пераможцы (першай ступені) узнагароджаны Мікіта Сезік (8 “А” клас) і Віялета Шульжык (6 “А” клас), якія паказалі выдатныя веды і набралі максімальна магчымую коль­касць балаў. Да пераможцаў тро­хі не “дацягнулі” Арцём Алесік і Вікторыя Дубчук (6 “А” клас). Гэтыя вуч­ні атрымалі дыпломы прызёраў другой ступені. У лік прызёраў таксама ўвайшлі Максім Жыбараў, Лі­завета Пісарава, Ксенія Аляксюк і Ганна Ляўчук (усе – 6 “А” клас). У іх – дыпломы прызёраў трэцяй ступені.

Цяпер Алена Сезік са сваімі вучнямі рыхтуецца да ўдзелу ў іншых інтэрнэт-алімпіядах.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!