«Галоўнае не ўзрост, а розум» Яўген Бурда абышоў па ведах 10-класнікаў (Маларыцкі раён)

Нядаўна прайшла  алімпіяда па гісторыі. У іспытах сярод 10-класнікаў прымаў удзел і вучань 7 “А” класа раённай гімназіі Яўген Бурда. Сярод 14 удзельнікаў ён заняў другое месца. 

Фота райгазеты «Голас часу»

– Я сур’ёзна рыхтаваўся да гэтых выпрабаванняў, бо хацелася трапіць у тройку лепшых, але ра­зумеў, што гэта будзе зрабіць складана, – га­ворыць хлопец. – Ірына Іванаўна Сацюк, настаўніца гісторыі і грамадазнаўст-ва, дадаткова займалася са мною не адзін дзень. У алімпіядзе ўдзельнічаў для таго, каб праверыць свае веды па гісторыі.  Я ўпэўніўся, што мно­гага яшчэ не ведаю. А гэ­тае ўсведамленне дае стымул для больш удумлівага і сур’ёзнага вывучэння такой цікавай і захапляльнай навукі, як гісторыя.

Ірына Сацюк сказала, што на Яўгена яна звярнула ўвагу на першых ўроках гісторыі яшчэ ў 5 класе. Сярод аднакласнікаў яго выдзяляла ўседлівасць, жаданне атрымаць адказы на шматлікія пытанні, звязаныя з мінулым.

Яўген гісторыяй заціка­віўся ва ўзросце пяці га­доў. Спачатку, не ўмеючы чытаць, проста разглядаў малюнкі ў кнігах гіс­та­рычнай тэматыкі. Гэ­та за­хапіла. Паступова чытанне стала звычкай.

– Некалькі гадоў таму зацікавіўся падзеямі Вя­лікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, пазней – ся­рэднявеччам, – га­ворыць хлопец. – Любы пе­рыяд гісторыі для мяне ці­кавы і пазнавальны, бо мае свае асаблівасці. З задавальненнем чытаю матэрыял пра вядомых людзей, якія жылі ў міну­лым і аказалі ўплыў на ход сусветнай гісторыі. Цяпер цікавасць для мяне ўяўляе перыяд ХIХ-ХХ стагоддзяў.

Свой жыццёвы лёс Яў-ген Бурда плануе звязаць з пра­вазнаўствам. Каб кан­чаткова  вызначыцца з будучай прафесіяй, у хлопца ёсць яшчэ чатыры гады. Хочацца верыць, што за­думанае абавязкова збу­дзецца, бо Яўген – юнак валявы і мэтанакіраваны. Пра гэта сведчыць не адзін факт. Напрыклад, такі. Мінулым летам, пасля заканчэння 6 класа, хлопец вырашыў праверыць свае веды. Але спосаб для гэтага быў выбраны не зусім звычайны. Яўген паспяхова  прайшоў псіхалагічны адбор, здаў уступныя пісьмовыя экза­мены па беларускай мове і матэматыцы, ды­ферэнцыраваны залік па фізічнай падрыхтоўцы і быў залічаны курсантам першага курса Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.

Хлопец працягвае сур’-ё­з­на вывучаць гіс­торыю і самастойна, і разам са сваёй нас­таўніцай. Ка­лі Яўген у рэйтынгавай сістэме замацуецца не на апошніх месцах, то ён, сямікласнік, будзе прадстаўляць Ма­ла­рыт­чы­ну на трэцім (абласным) этапе рэс­публіканскай алім­піяды па гісторыі за дзясяты клас. Пажадаем яму поспеху.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!