НА СКЛАДЗЕ НЕ ЗАЛЕЖВАЕЦЦА

На ААТ “Маларыцкі кансервавагарод­нінасушыльны камбінат” цяпер гарачы час. Прадпрыемства працуе ў 3 змены, у рабоце – 3 цэхі. Гаспадаркі, з якімі былі заключаны дагаворы (СВК “Чырвоны партызан” і “Макраны”) цяпер пастаўляюць цвятную капусту і капусту брокалі, з якой прамыслоўцы вырабляюць кансервы для дзіцячага харчавання. А гэта добра вядомае пюрэ.
Як удакладніла галоўны тэхнолаг прадпрыемства Валянціна Грыгарук, прадукцыі з новай сыравіны выраблена ўжо 153 тоны.
Разам з капустай і кабачкамі, якія таксама пастаўляюць нашы мясцовыя сельгаскааператывы, камбінат нарыхтоўвае яблыкі ранніх і сярэдняспелых гатункаў, з якіх вырабляюцца сок і паўфабрыкаты. Чарга – за гарбузамі.
Адметна, што ўся вырабляемая прадукцыя на складзе не залежваецца. Яна карыстаецца павышаным попытам не толькі ў беларускага спажыўца, але і ў расійскага, украінскага і інш.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: на ААТ “Маларыцкі кансервавагародні­насушыльны камбінат” гарачы сезон.
Фота Мікалая НАВУМЧЫКА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!