Соревновались виртуозы малой ракетки (Малоритский район)

На базе ўніверсальнага спар­тыўнага цэнтра “Жамчужына” прайшло адкрытае пер­шынство Маларыцкага раёна па настольным тэнісе.

У спрыце і віртуозным валоданні малой ракеткай спаборнічала 19 аматараў з Маларыты, Маларыцкага раёна, Брэста і Высокага. Сабраўся цікавы склад удзельнікаў, як вынік – цікавыя і непрадказальныя гульні.

У выніковай  турнірнай табліцы лідарам стаў Андрэй Пашкевіч. У тройку мацнейшых таксама ўвайшлі Аляксандр Ханчук (ІІ месца) і  Сяргей Клюнчык (ІІІ месца). Высокі клас гульні паказалі і іншыя ўдзельнікі  першынства. На чацвёртай пазіцыі замацаваўся Сяргей Ляўчук, на пятай – Андрэй Абрамовіч, на шостай – Уладзімір Алесік, на сёмай – Сяргей Рухляцоў, восьмай – Уладзімір Аляксюк.

               Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!