Мастерство воспитанников детской школы искусств (Малоритский район)

Вучні Маларыцкай дзі­цячай шко­лы мастацтваў пра­цягваюць штомесяц па­паўняць скарбонку сваіх творчых да­сягненняў узна­гародамі розных узроўняў. У апошні час  у гэтым  асабліва пастараліся тыя, хто займаецца на музычным аддзяленні.

З заслужанымі ўзнагародамі вяр­нуліся вучні з II нацыянальнага конкурсу выканаўцаў на музычных інструментах “Музыка без межаў”, які нядаўна праходзіў у Магілёве. Званне дыпламанта другой ступені творчага спаборніцтва атрымала Аміна Паспелава ў намінацыі “Ін­стру­ментальнае выкананне. Фартэ­піяна. Сола. 11-12 гадоў” (на­стаўнік Ала Кавалевіч). З узна­гародай з гэ­тага ж прэстыжнага кон­кур­су вяр­нулася і Варвара Захарчук. Па выніках выступлення ў намінацыі “Выканальніцкае майстэрства. Струн­на-смычковыя інструменты. Сола. 12-13 гадоў” яна стала дыпламантам трэцяй ступені (настаўнік Ірына Горнік, канцэртмайстар Ала Кавалевіч).

“Дыпломным” стаў удзел вучняў музычнага аддзялення Маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў і ў між­­народным шматжанравым фес­тывалі “Белавежская зорка”, які праходзіў у Брэсце. Аксана Стасюк за віртуозную ігру на балалайцы ў намінацыі “Інструментальная твор­часць” узнагароджана  дыпломам лаўрэата I ступені (настаўнік Вікторыя Багданава). Удалым было выступленне і Соф’і Міранюк. Яна ў намінацыі “Інструментальная творчасць” (фар­тэпіяна) атрымала дыплом лаўрэата трэцяй ступені (настаўнік  Маргарыта Рэянтовіч). Акрамя таго, у гэтым жа фестывалі свае сілы спрабавалі і самі настаўнікі. У намінацыі “Інст­рументальная творчасць” ансамбль “ВдохNOWение” ў складзе Вікторыі Багданавай, Маргарыты Рэянтовіч і Мадзіны Кучкаровай  так сыграў творы А.Вівальдзі і А.Друкта, што журы ўзнагародзілі іх выступленне дыпломам лаўрэата першай ступені.

Вучні маларыцкай дзіцячай школы мастацтваў не спыняюцца на да­сяг­нутым. Цяпер яны старанна рыхтуюцца да ўдзелу ў іншых творчых музычных  спаборніцтвах. Пажадаем ім поспеху!

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!