«Украинский «Рубеж» победил» Открытый турнир по мини-футболу прошёл в Малорите

Ва ўніверсальным спартыўным цэнтры “Жамчужына” былі сыграны матчы штогадовага міжнароднага адкрытага турніру па міні-футболе сярод ветэранаў фізічнай культуры.

На гэты раз у ім прыняло ўдзел 6 каманд: кансервавагароднінасушыльнага камбіната, “РАПТ” (райаграпрамтэхніка), ФК “Маларыта”, ФК “Ветэраны” (г.Брэст), ФК “Волга” (г.Брэст), ФК “Рубеж” (г.Любомль Валынская вобласць Украіны). Між іншым, штогадовыя турніры па міні-футболе сярод ветэранаў фізічнай культуры на Маларытчыне праводзіліся з 2011 па 2014 гады. У 2015 было прынята рашэнне перайменаваць гэтыя спаборніцтвы ў міжнародны адкрыты турнір па міні-футболе сярод ветэранаў фізічнай культуры. Тады за званне мацнейшай каманды пазмагацца на пляцоўку выйшла 5 каманд. Пераможцам стала ўкраінская каманда з г.Любомль (Валынская вобласць Украіны).

Падчас урачыстага адкрыцця міжнародных спаборніцтваў з прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Якубчык. Ён пажадаў удзельнікам спаборніцтваў сумленнай спартыўнай барацьбы, бадзёрасці, поспехаў і спартыўнай рызыкі.

…У чарговы раз ветэраны на пляцоўцы ў “Жамчужыне” не толькі не падвялі, але, наадварот, даказалі, што футболу ўсе ўзросты пакорлівыя. Згодна з выніковай турнірнай табліцай, пераможцам ІV міжнароднага турніру стала ўкраінская каманда ФК “Рубеж”. На другую пазіцыю ўзняліся маларыцкія ветэраны фізічнай культуры і спорту з райаграпрамтэхнікі. На трэцім месцы замацаваліся міні-футбалісты з ФК “Волга”. Згодна з палажэннем правядзення адкрытага турніру таксама вызначаліся лепшыя ігракі ў кожнай камандзе. Сярод маларытчан такое званне атрымалі Іван Ступчык, Радзівон Мазур і Аляксандр Ляпешка.
Каманды-пераможцы і лепшыя ігракі адкрытага турніру атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Удзельнікі ветэранскага турніру па міні-футболе дзякавалі яго арганізатарам і разыходзіліся з надзеяй праз год зноў сустрэцца у “Жамчужыне”.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!