«Наши дети» Малоритчане побывали на новогодних праздниках в Минске и Бресте

Акцыя «Нашы дзеці», якая стартавала напачатку снежня, паспела ўжо дас­тавіць нямала прыем­­­ных сюрпрызаў хлопчыкам і дзяўчынкам з Маларытчыны.

 Незабыўнай казкай зас­танецца яна ва ўспамінах трох юных жыхароў раёна, якія пабывалі на рэспубліканскім дабрачынным навагоднім свяце ў Мінску. Магчымасць адправіцца на такую ўра­чыстасць атрымалі дзевя­цікласніца Гвозніцкага вучэб­на-педагагічнага комплекса д/с – СШ Аляксандра Суха­рэвіч — пераможца раённых і абласных конкурсаў і алім­­піяд; вучань 7 класа Мельніцкай базавай школы Станіслаў Пуцін — пераможца спаборніцтваў па лёгкай ат­летыцы; вучань 9 класа Ма­ла­рыцкай раённай гімназіі Мікіта Нікалаюк – актыўны ўдзель­нік грамадскага жыцця навучальнай установы, удзель­нік трэцяга этапа рэс­публіканскай алімпіяды па інфарматыцы.

Акрамя таго, 15 дзяцей, у ліку якіх дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі баць­коў, дзеці з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў, пе­раможцы розных кон­кур­саў і выдатнікі вучобы, прынялі ўдзел у абласной дабрачыннай ёлцы.

Святлана МАКСІМУК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!