«Сузор’е кветак»

Нядаўна ў Бярозе прайшоў абласны конкурс на лепшую кветкавую кампазіцыю. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі 21 арганізацыі сістэмы ЖКГ. У іх ліку і маларыцкія камунальнікі.
Кампазіцыі “Маларыцкая палітра”, якую рыхтавалі нашы камунальнікі пад кіраўніцтвам майстра па азеляненні Вольгі Ніканчук, не аказалася роўных у намінацыі «Самая арыгінальная». Таму маларыцкія камунальнікі прыехалі не з пустымі рукамі, а з каштоўным падарункам.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: кампазіцыя “Маларыцкая палітра”.
Фота Вольгі НІКАНЧУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!