«Цуд прыходзіць з навагодняй казкі, Дабрабыт – заўсёды з мазаля….»(Маларыцки раён)
Шаноўныя сябры! Калектыў рэдакцыі «Голас часу» віншуе Вас з Новым годам! Здароўя і шчасця! Няхай усе Вашы мары і жаданні споўняцца!
Мікола Пацяюк (в. Ляхаўцы Маларыцкага раёна)
Кружыцца нястомная планета,
У вякі ўплятаючы гады,
Песенька старога года спета :
На парозе Новы – малады.
Пажадаем разам апаўночы
Злагады і міру на Зямлі,
Хай усё ў нас будзе, як мы хочам,
Дзеткі каб шчаслівымі раслі;
Радасці, здароўя , Божай ласкі,
Хай расце багацце спакваля.
Цуд прыходзіць з навагодняй казкі,
Дабрабыт – заўсёды з мазаля.
Хай Любоў, Надзея, Вера, Згода
Аніколі не пакінуць нас.
Шчасця вам зямнога!
З Новым Годам!
Новых перамог! У добры час!