Калядкі ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы г. Маларыта (фотарэпартаж)

Восьмага студзеня, на другі дзень Божага нараджэння, на вячэрнім богаслужэнні ў царкве свяціцеля мікалая Цудатворцы г. Маларыта было шмат вернікаў. 

Пасля яго завяршэння протаіерэй Віктар Паляціла зачытаў «Рождественское послание» архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана. Пасля прысутных з Нараджэннем Хрыстовым павіншавалі прадстаўнікі ўлады.

Затым у храме пачаліся штогадовыя традыцыйныя Калядкі — духоўныя песнапенні, у якіх услаўляецца народжаны Ісус Хрыстос.

Прапануем вашай увазе невялікі фотарэпартаж. 

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!