“…Каб мець права патрабаваць”

Нядаўна райплемстанцыю ўзначаліў новы кіраўнік – Анатоль Мікалаевіч Капанька.

Анкета “ГЧ”

Прафесійны багаж:

Анатоль Мікалаевіч Капанька нарадзіўся ў в. Зеляніца Маларыцкага раёна ў 1967 годзе. Закончыўшы Арэхаў¬скую сярэднюю школу, паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці “Зоаінжынер”. Пасля заканчэння яго працаваў загадчыкам авечкафермы калгаса “Зара” (цяпер СВК “Арэхава”), затым у гэтай жа гаспадарцы заатэхнікам па адкорму буйной рагатай жывёлы, заатэхнікам-селекцыянерам, а перад назначэннем на новую пасаду – галоўным заатэхнікам.

Галоўныя якасці любога кіраўніка:

— Кіраўнік любога рангу ў першую чаргу павінен быць дысцыплінаваным. Толькі ў такім разе ён зможа патрабаваць дысцыплінаванасці ад сваіх падначаленых. Не менш важныя і такія якасці, як адказнасць, прыстойнасць, не гаворачы ўжо пра высокі прафесіяналізм.

Думкі пасля першага месяца работы на новай пасадзе: работы шмат, яна нялёгкая, але многае мне знаёмае, таму, я думаю, што спраўлюся.

Ірына КАСЦЕВІЧ.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!