«Так держать!» Очередные награды воспитанников и преподавателей детской школы искусств (Малоритский район)

На  міжнародным гранд-конкурсе “Талент года”, які праходзіў у Мінс­ку, сваё майстэрства ў намінацыі “На­родныя інструменты. Балалайка. Сола” (узроставая катэгорыя 14 га­­доў) прадэманстравала вучаніца Ма­ларыцкай дзіцячай школы мас­тацтваў Аксана Стасюк. Ня­гле­дзячы на моцную канкурэнцыю, дзяўчына змагла справіцца з эмоцыямі і хва­ля­ваннем. Таму яе выступленне было яркім і запамінальным. Журы ігру на балалайцы юнай маларыцкай канкурсанткі адзначыла дыпломам лаў­рэата першай ступені.

Атрыманая чарговая ўзнагарода Ак­саны – гэта таксама заслуга настаўніка Вікторыі Багданавай і канцэртмайстра Маргарыты Рэянтовіч. Менавіта ў іх дзяўчына пазнае сакрэты віртуознай ігры на музычным інструменце, атрым­лівае неабходныя веды, уменні, навыкі.

Між іншым, настаўнікі Вікторыя Багданава, Маргарыта Рэянтовіч, а таксама Мадзіна Ботвіч самі прай­шлі конкурснае выпрабаванне ў між­народным творчым  спаборніцтве “Талент года”. Яны разам выступалі ў складзе  ансамбля “ВдохNOWение”  ў намінацыі “Народныя інструменты. Цымбалы” (узроставая катэгорыя 18 гадоў і старэйшыя) і былі ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата першай ступені.

Прыгадаем і яшчэ адну высокую ўзнагароду, нядаўна атрыманую вучнямі дзіцячай школы мастацтваў. За ўдзел у пятым юбілейным  рэспубліканскім адкрытым конкурсе маладых выканаўцаў “Беларускія таленты” ўзорны дзіцячы баянны аркестр (кіраўнік – настаўнік Вікторыя Багданава) ў намінацыі “Ін­струментальнае выкананне. Баян і акардэон” узнагароджаны  дыпломам лаўрэата першай ступені.

Віншуем вучняў і настаўнікаў з чар­говымі ўзнагародамі! Натхнення, яркіх выступленняў і новых творчых перамог!

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!