Малоритчане примут участие в финале республиканского чемпионата по интеллектуальным играм среди школьников

Каманда  знаўцаў раённай гімназіі “Джэнтль­мены ўдачы” (трэнер – настаўнік Леанід Лук’янчук) нядаўна прымала ўдзел у трэцім сінхронным адборачным этапе ХХVІ рэс­пуб­ліканскага чэмпіянату па інтэлектуальных гуль­нях сярод школьнікаў. 

За права называцца лепшай  на старт у ім выйшла 423 каманды з усёй краіны, у тым ліку сто – з Брэстчыны.  Гульня адначасова праходзіла на 21 пляцоўцы.

У чарговы раз маларыцкія знаўцы, а гэта дзе­сяцікласнікі Яўген Карпук, Іван Буглак, Антон Надзяжук, Вадзім Дзяніс, Раман Завадскі і дзевяцікласнік Уладзіслаў Шульжык,  прадэманстравалі  глыбокія  веды, кемлівасць, вынаходлівасць, начытанасць і агульную эрудыцыю.  І як заканамерны вынік – трэцяе месца сярод усіх каманд-удзельніц Брэсцкай вобласці. Гэта дае права маларыцкім знаўцам прыняць удзел у фінальных рэспубліканскіх гульнях. Яны хутка пройдуць у Мінску. У гэтых інтэлектуальных спаборніцтвах прымуць удзел 40 лепшых каманд з усёй Беларусі.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!