«Истории жизни» или Погнали наши городских…. (Малоритский район)

Гісторыя, гэта адбылася прыкладна гадоў 45 таму. Брат служыў у “партызанах”, а дакладней, цэлы месяц знаходзіўся на ваенных зборах. Напрыканцы службы адчуў на целе нейкі сверб, а пасля праверкі ў санбаце, з падазрэннем на каросту быў накіраваны ў інфекцыйную бальніцу абласнога цэнтра. Але справа не ў гэтым. Ды толькі, як гавораць, усё па парадку.


Сярод пацыентаў, якія разам з братам знаходзіліся ў бальнічнай палаце, асабліва выдзяляўся высокі хударлявы малады чалавек у акулярах. Але не толькі гэтым ён прыцягваў увагу прысутных.
Доўгімі гадзінамі малады чалавек распавядаў аб нечым хлопцу на суседнім з ім ложку. Іншым разам яны абодва весела смяяліся з якой-небудзь гісторыі даўгавязага, а аднойчы раптам учынілі бойку. Прычым пасля яе апавядальнік не стаў доўга затрымлівацца ў палаце. Атрымаўшы пару тумакоў, ён хуценька прыхапіў з тумбачкі свае рэчы і даў дзёру. Больш у палаце даўгавязы так і не з’явіўся. Прычыну яго бегства, у тым ліку і бойкі, пазней прысутным патлумачыў другі непасрэдны ўдзельнік інцыдэнту.
А здарылася вось што. Падчас аповяду суседу па палаце пра свае маладзецкія паходжанні, даўгавязы ўспомніў як разам з сябрукамі-гараджанамі пераходзілі на вуліцах Брэста вясковых хлопцаў, якія прыехалі сюды на вучобу, і адбіралі ў іх грошы. А яго субяседнік, як аказалася, быў адным з пакрыўджаных…
Надзея Верас

Поделиться:
  • 2
  • 8
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!