Бібліятэкары Маларытчыны ўдзельнічаюць у прыстыжным конкурсе

Стартаваў ХХVІІ рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. На абласны этап творчага спаборніцтва накіраваны матэрыялы (альбомы “Гісторыя вёскі Мельнікі”, “З кнігай па дарогах дзяцінства”, “Выставы”, “Медыятэка”) Мельніцкай сельскай бібліятэкі, падрыхтаваныя пры непасрэдным удзеле работнікаў Маларыцкай раённай бібліятэкі.

У іх прадстаўлены абагульнены і сістэматызаваны вопыт работы бібліятэкара Наталлі Ківачук. Гэтае творчае спаборніцтва праводзіць Міністэрства культуры, Нацыянальная бібліятэка Беларусі з мэтай узмацнення ролі публічных бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай свядомасці насельніцтва, распаўсюджвання ідэі беларускасці, прапаганды нацыянальнай спадчыны, гісторыі, літаратуры, мовы, народнай культуры.
Мельніцкую сельскую бібліятэку Наталля Ківачук узначальвае шмат гадоў. Ва ўстанове цяпер налічваецца 430 чытачоў, з іх 90 — дзеці, у фондзе амаль 10 тыс. адзінак кніг. Бібліятэка атрымлівае 12 часопісаў, 6 газет, з іх ? 6 часопісаў і 1 газету ? для дзяцей. Мельніцкая сельская бібліятэка была адкрыта ў 1955 годзе (тады яна яшчэ называлася хата-чытальня). З таго часу яна служыць сваім чытачам, трывала займаючы вядучае месца культурнага цэнтра на вёсцы.
— Асаблівасцю маёй працы, — гаворыць Наталля Сяргееўна, — з’яўляецца цесны кантакт з жыхарамі. Вельмі хацелася, каб яны з задавальненнем наведвалі бібліятэку. А гэта магчыма тады, калі пануе камфортная атмасфера, калі ўтульна і сучасна не толькі дзякуючы інавацыйным метадам працы, але і сучаснаму вонкаваму выгляду, унутранаму функцыянальнаму дызайну. Цяпер аснова працы бібліятэкара на вёсцы ? веданне і разуменне жыцця аднавяскоўцаў. Некаторыя жыхары заходзяць проста так, пасядзець, пагартаць газеты і часопісы, па электроннай пошце ліст адправіць, паштоўку напісаць. Адной з найважнейшых задач сельскай бібліятэкі з’яўляецца інфармацыйнае і культурнае насычэнне вольнага часу мясцовых жыхароў. Наведванне бібліятэкі дае людзям магчымасць зносін, што ва ўмовах вёскі, дзе няма іншых магчымасцяў, надзвычай важна.
Наталля Ківачук традыцыйна акцэнтуе працу на патрыятычным, краязнаўчым, экалагічным, духоўна-маральным накірунках, а таксама пытаннях здаровага ладу жыцця, захаванні сямейных каштоўнасцей. Бібліятэкар не пакідае па-за ўвагай пытанні духоўнага адраджэння, прапаганды і вывучэння праваслаўнай літаратуры, памятаючы аб тым, што толькі праз развіццё маральнасці, духоўнасці, аднаўленне хрысціянскай культуры магчыма выхаванне высокадухоўнай асобы. Наталля Ківачук імкнецца прыцягваць да чытання ўсе катэгорыі насельніцтва, але асаблівую ўвагу надае папулярызацыі чытання сярод дзяцей. З гэтай мэтай праводзіць запамінальныя мерапрыемствы, якія прывабліваюць увагу дзяцей да кнігі і дазваляюць праз гульнявыя формы выклікаць цікавасць да чытання.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  • 16
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий