Клуб приёмных родителей «Семейный очаг» (Малоритский район)

Цяпер на Маларытчыне налічваецца 7 прыёмных сямей, у якіх выхоўваецца 17 дзяцей, працуе 2 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, дзе знаходзіцца 14 непаўналетніх.

Бывае, што перад бацькамі час ад часу паўстаюць пытанні па выхаванні, узае­маадносінах з дзецьмі. Нягледзячы на набыты практычны жыццёвы вопыт, у сем’ях узнікаюць сітуацыі, калі цяжка, а то і немагчыма знайсці адзіны правільны ад­каз. Тады на дапамогу прыхо­дзяць спецыялісты Маларыцкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Эфектыўнымі ў гэтым накірунку з’яўляюцца і пасяджэнні клуба прыёмных бацькоў “Сямейны ачаг”. Чарговае з іх нядаўна прайшло ў Нядзельнай школе пры храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта.

Такія сустрэчы, на думку саміх прыёмных бацькоў, садзейнічаюць павышэнню выхаваўчага патэнцыялу прыёмнай сям’і, згуртоўваюць прыёмных бацькоў, пашыраюць веды па пытаннях выхавання дзяцей у сем’ях, спрыяюць развіццю выхаваўчай кампетэнтнасці саміх бацькоў.

На гэты раз пасяджэнне клуба “Сямейны ачаг” прайшло ў нефармальнай а­бстаноўцы з удзелам протаіерэя Віктара Паляцілы, благачыннага цэрк­ваў Маларыцкай акругі, кандыдата багаслоўскіх навук. На ім у форме шчырай і зацікаўленай размовы  абмяркоўвалася актуальнае і надзённае пытанне “Роля бацькоў  падчас навучання дзіцяці,  ці Як навучыцца вучыцца”.

Падчас пасяджэння клуба прыём­­ных бацькоў прысутныя даведаліся шмат карыснага і патрэбнага, атрымалі станоўчыя ўражанні, зарад ба­дзёрасці, добрага настрою ад зносін. За кубкам чаю ўсе, хто сабраўся на пася­джэнне клуба, адчулі сябе па-сапраўднаму дружнай сям’ёй аднадумцаў.  Напрыканцы сустрэчы айцец Віктар Паляціла адказаў на пытанні,  якія ўзніклі ў прысутных.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!