Мини-футбол: сыграны игры 6 тура (Малоритский район)

Сямнаццатага лютага на базе спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы  алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна былі сыграны гульні шостага тура VІ адкрытага першынства Маларыцкага раёна па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд.  

Пасля праведзеных матчаў у турнірнай табліцы адбыліся некаторыя змены. Лідарства па-ранейшаму ўтрымлівае каманда кансервавагародніна-сушыльнага камбіната. Ад яе на адно ачко адстае “Савушкіна”, на трэцюю пазіцыю з другой перамясціўся “Стандарт”.  На чацвёртым месцы  застаўся “Легіён-юні”, на пятым замацаваліся “Дарапеевічы”, на шостым – “СШ №2”, на сёмым – “Ляхаўцы”. Замыкае турнірную табліцу каманда  “Прафліцэй СГВ”.  

Падрабязней у райгазеце «Голас часу» за 20 лютага

Таксама прапануем вашай увазе невялікі фотарэпартаж

 

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!