В 1960 году за отказ от прививки своих детей — штраф до 100 рублей! (Малоритский район)

“Сцяг Перамогі” – пад такой назвай выдавалася наша “раёнка” Маларытчыны ў 1960 годзе. Газета мела тыраж 2100 экзэмпляраў, выходзіла ў сераду і суботу на чатырох палосах. І зараз на старонках выдання можна найсці шмат цікавых фактаў аб тагачасным жыцці. Прапануем адзін з іх. 

У студзені 1960 года “Сцяг Перамогі” змяшчае ра­шэн­не райсавета дэпутатаў пра­цоўных “Аб мерах барацьбы з дыфтэрыяй”. У дакуменце гаворыцца, што “заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад намес­ніка галоўнага ўрача раёна таварыша І.І.Чуніхоўскага аб мерах барацьбы з дыф­тэрыяй у раёне, выканкам адз­начае, што ў апошнія гады зарэгістраваны адзінкавыя выпадкі захворвання дзя­цей, якім не зроблена прыш­чэпка… Зыходзячы з важнасці пытання ліквідацыі  дыфтэрыі ў раёне ў бліжэйшыя гады выканкам вырашыў:

1) Ме­дыцынскім работнікам уз­мац­ніць  растлумачальную ра­боту сярод насельніцтва аб значэнні  прышчэпак супраць дыфтэрыі.

2) Абавязаць вы­канкамы сельсаветаў, праўленні калгасаў, кіраўнікоў устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў аказваць актыўнае ўздзеянне на бацькоў, якія адмаўляюцца ад прышчэпак супраць дыф­тэрыі сваіх дзяцей.

3) Баць­коў, якія ўхіляюцца ад су­праць­дыфтэрыйных прышчэпак сваіх дзяцей, падвяргаць ад­казнасці – штрафу да 100 рублёў”.

 

   Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!