Новы фотаконкурс «Нашы дзеткі — Маларытчыны кветкі»: дасылайце фотаработы і атрымлівайце прызы!

Рэдакцыя раённай газеты “Голас часу” пры падтрымцы ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат” аб’яўляе старт новаму фотаконкурсу “Нашы дзеткі – Маларытчыны кветкі”. Мамы і таты, бабулі і дзядулі! У вас ёсць магчымасць падзяліцца з усімі фотаздымкам вашага дзіцяці – таленавітага, прыгожага і, вядома, самага лепшага.

Конкурс будзе праводзіцца з 20 сакавіка па 24 красавіка ўключна. Вынікі конкурсу будуць апублікаваны ў газеце “Голас часу” 27 красавіка, узнагароджанне пераможцаў адбу­дзецца напярэдадні Першамая. 10 удзельнікаў конкурсу, чые фотаздымкі будуць прызнаны журы лепшымі, атрымаюць наборы дзіцячага харчавання “Таптышка”.

Умовы ўдзелу ў конкурсе простыя. Дасылайце фотаздымкі сваіх дзетак (не больш трох) на электронны адрас рэдакцыі golos@brest.by ці ў асабістых паведамленнях у групах «Голас часу» ў сацыяльных сетках «Аднакласнікі» ці «УКантакце». Не забудзьце указаць вашы імя,  імя па бацьку і прозвішча і напісаць імя дзіцяці. Важна таксама пакінуць кантактны тэлефон, каб рэдакцыя магла з вамі звязацца. Пры падвядзенні вынікаў будзе ўлічвацца сюжэт фотаздымка.

Чакаем вашы  фотаработы!

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!