Маларытчане сваім талентам заваявалі ўзнагароды «Міленіума»

14-17 сакавіка ў Доме культуры прафсаюзаў (г.Брэст) праходзіў міжнародны шматжанравы фестываль-конкурс “Millennium”, у якім прыняло ўдзел тры тысячы юных талентаў з 37 гарадоў Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Малдовы. Прафесійнае журы вызначала лепшых у пяці намінацыях. Годна на гэтым спаборніцтве Маларытчыну прадставілі вучні дзіцячай школы мас­тацтваў у сваіх узроставых катэгорыях.

Фото из архива Малоритской детской школы искусств

Дыпломамі лаўрэата першай ступені ўзнагароджаны Лізавета Патапчук і Вераніка Крэйдзіч (тэатральнае аддзя­ленне, настаўнік Вольга Краско). Не застаўся без узнагарод і фартэпіянны ансамбль “Сугучча” ў складзе Лізаветы Піліпук і Маргарыты Федарук (інструментальнае аддзяленне, настаўнік Маргарыта Рэянтовіч). Іх выступленне адзначана дыпломам лаўрэата першай ступені. Дыпломы першай ступені таксама атрымалі Соф’я Міранюк (фартэпіяна, настаўнік Маргарыта Рэянто­віч), Маргарыта Федарук (фар­тэпіяна, настаўнік Маргарыта Рэянтовіч) і Уладзіслаў Сахарчук (баян, настаўнік Ірына Пятрухіна), дыпломы трэцяй ступені – Лізавета Піліпук (фар­тэпіяна, настаўнік Маргарыта Рэянтовіч). Выступленне Марка Пішчыка журы адзначыла дыпломам лаўрэата трэцяй сту­пені (фартэпіяна, настаўнік Маргарыта Рэянтовіч).

Дыпломам лаўрэата другой ступені адзначана выступленне дзіцячага хору “Фантазія” (кіраўнік Сяргей Крэнь), дыпломам трэцяй ступені – танцавальны калектыў “Задорный каблучок” (кіраўнік Ірына Кавалеўская).

Юныя артысты дзіцячай вакальнай студыі «Music boom» Маларыты таксама прынялі ўдзел у між­народным шматжанравым фестывалі-конкурсе «Мillennium», які стаў кваліфікацыйным этапам сусветнай алімпіяды мастацтваў.

Фота Вікторыі Ляўчук

Выступіўшы паспяхова, дамоў, на Маларытчыну, дзеці вярнуліся з узнагародамі. Дыплом лаўрэата ІІІ ступені атры­маў Арсеній Галоў­чык, дыпламантамі ІІ сту­пені сталі Марына Караткевіч  і Анастасія Алесік. Лі­завета Бурда была ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені. Дыпломы ўдзельнікаў атрымалі Марыя Ефлакова и Аляксандра Васільева. За асабісты ўклад у культурные, маральнае і эс­тэтычнае выхаванне пад­растаючага пакалення падзякай адзначана кі­раўнік вакальнай студыі Вікторыя Ляўчук.

Уласн. інф.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!